12 лістапада стартавала рэспубліканская акцыя МНС "Не прапальвай сваё жыццё!»
Мэта рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення. Для таго, каб станоўчы вынік быў дасягнуты, акцыя павінна ахопліваць розныя катэгорыі насельніцтва. Таму, у рамках акцыі, работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычную работу на розных прадпрыемствах і арганізацыях, у пунктах грамадскага харчавання, а таксама пагутарылі з грамадзянамі пры правядзенні сельскага сходу.
У сваіх выступленнях ратавальнікі азнаёмілі грамадзян з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі, звярнуўшы ўвагу, што пераважная большасць пажараў і гібель людзей на іх адбываецца па віне нецвярозых курцоў. Рэкамендавалі набыць і ўсталяваць у сваё жыллё аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх. Вялікую цікавасць выклікала прэзентацыя мабільнага прыкладання МНС «Дапамога побач», пасля якой многія работнікі, якія прысутнічалі на выступах, прыняліся ўсталёўваць яго ў свае тэлефоны.
Другое вельмі важнае пытанне – выконванне патрабаванняў пажарнай бяспекі на рабочых месцах. Выратавальнікі звярнулі ўвагу на необходнасць захоўвання свабодных шляхоў эвакуацыі і пярвічных сродкаў пажаратушэння, нагадалі дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.